Website powered by

Лойма

“Лоймы – балотныя чарціхі. Яны падобныя да Русалак, але больш пачварныя. Селяцца гэтыя істоты пераважна на балотах, часам у лясах, могуць ператварацца ў вялізных жаб-рапух. Яны ставяцца да людзей значна больш злосна, чым Русалкі, часта спецыяльна завабліваюць на балоты і там забіваюць. З іншага боку, Лоймы вельмі любіць чалавечых дзяцей, таму што яны прыгажэйшыя і спакайнейшыя за Лайманятаў. Адзін з іх улюбёных заняткаў – падмяняць у калысках чалавечых дзяцей на сваіх.“

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча