“Спачатку стары не хацеў мне расказваць, маўляў, я ўсё адно не паверу. Але потым ён усё ж распавёў мне гэтую гісторыю.
Маладзейшым ён некалі збіраў грыбы ў забалочанай мясцовасці недалёка ад ракі Гарынь і наткнуўся на пачварную істоту. Гэта была вялізная змяя з дзвюма галовамі адразу. Былі ў яе і лапы і крылы, як у кажана. Істота была крыху большая за звычайную карову. Яна зашыпела, кінулася на грыбніка і пырснула нейкай кіслатой яму ў твар. Пашанцавала, што ў старога тады была стрэльба, ён неяк стрэліў абы куды, але гук добра напалохаў гэтую пачвару. Яна адным узмахам сваіх крылаў паднялася ў паветра і знікла.”
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча