Website powered by

Дзікалак

1555 год. Карчма каля замка ў Браславе.

У карчму заходзіць літвінскі ваяр і рушыць да гаспадара. Спыняецца і амаль шэптам кажа:
— Клятыя крыжакі! Налей, Стась, мне кубачак сбіценя. Што гэта за “чорны дзік” тут?
— Інфлянты. Магнус…Магнус Дэнхоф едзе да Чорнага з нейкім пісьмом ад Готхарда — адказаў ваяру гаспадар карчмы.
— Ну, так, у нас цяпер сяброўства. Здаровыя гэтыя інфлянты…А чаму гэтай дарогай праз Брасл….
Не паспеў літвінскі ваяр скончыць сваё пытанне, як у карчму ўварвалася маладая дзяўчына. Маланкай яна пранеслася праз карчму і спынілася каля стала, дзе сядзелі іншаземныя рыцары.

Дзяўчына была вельмі прыгожая, статная, але адное яе вока было цалкам белае, на твары быў бачны шрам. Яна была не з замкавых, верагодна з нейкай суседняй вёскі.

— Памятаешь мяне? Ты! — гучна кінула дзеўчына ў бок самага вялікага з рыцараў.

Магнус кінуў на яе касы позірк і толькі ўсміхнуўся. Дзеўчына дастала з торбы кавалак чарназёму і кінула ў твар рыцара. Інфлянты адразу падскочылі, нехта нават агаліў меч. У карчме стаяла цішыня. Дзяўчына пайшла ў бок дзвярэй, усе позіркі былі на ёй, перад тым як выйсці яна сказала:
— Ты не памрэш! Не! Ты будзеш жыць і пакутваць, тутэйшыя лясы — помста больш страшная, чым смерць — яна грукнула дзвярыма і выйшла.

***
‌‌‌Праз месяц, недзе ў лесе каля мястэчка Опса. Трое паляўнічых стаяць сярод палеглых рыцараў. Усе целы страшна разарваныя, дзе рука ляжыць, дзе нага. Паўсюль рэшткі пашкоджаных даспехаў.
— Напэўна, гэта тыя самыя інфлянты, якія не даехалі да Радзівіла?
— Ну, так. Выглядае, што яны.

Гучны візг і рык перашкодзіў паляўнічай гаворцы. Усе, як адзін, кінулі свае позіркі на невялічкае ўзвышша. На ім стаяў на задніх лапах, быццам бы чалавек, вялізны вяпрук закаваны ў латы. Уся яго морда была вымазана крывёю а вочы ззялі золатам. Гэта быў Дзікалак. Магнус.

Дзікалак

Дзікалак

Дзікалак

Дзікалак