“Лядашцік або Псуцень – калматая пачвара з бруднай рудой поўсцю ды адным вокам, якое ззяе чырвоным. Хто ў гэтае вока зірне – згубіць розум. Лядашцік часцей зводзіць з глузду менавіта жанчын. Дужа іх не любіць, бо яны нараджаюць дзяцей ды працягваюць такім чынам чалавечы род.
Я высачыў пачвару ў лесе, злавіў яго ды спаліў. Шкада толькі, розум гэта жанчынам не верне.”
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча