"Ёсць нячысцікі, да якіх я стаўлюся абыякава. Бо яны ўсяго толькі духі вызначанай прасторы, яе насельнікі, гаспадары і абаронцы. Я не лічу, што ўсіх духаў трэба выганяць і вынішчаць. Калі чалавек не парушае пэўнай мяжы іх існавання, то і яны не будуць. Аднак, гэта ўсё не тычыцца Цыцохаў.
Цыцохі – гэта агідныя паўбабы-паўжабы з жалезнымі цыцкамі, якія ловяць непаслухмяных дзяцей і душаць іх, засоўваючы свае цыцкі ў рот ахвярам. Насяляюць гэтыя бязлітасныя і жудасныя істоты пераважна тэрыторыі заходняга Палесся.
Адну з такіх пачвар я сустрэў у мястэчку Аранчыцы недалёка ад Пружан. Ад самай чыгуначнай станцыі і да процілеглага краю вёскі нельга было ўбачыць на вуліцы ніводнага дзіцяці. Пачвара настолькі страціла страх, што высочвала малых проста ў вёсцы. Часцей за ўсё гэтыя нячысцікі поўзаюць побач з балотамі. Тут якраз недалёка балота Дзікае. Верагодна, яна адтуль і прыпаўзла."
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча