У XVII стагоддзі князямі Радзівіламі з Нясвіжа ў Смаргоні была заснавана Мядзведжая акадэмія, дзе дрэсіравалі мядзведзяў цыганы, запрошаныя з Міра. Багуслаў Радзівіл, на той момант уладальнік Любчанскага замка, вырашыў пераплюнуць сваіх Нясвіжскіх сваякоў і прывёз аднекуль да сябе ў замак панду.
Панда жыла ў вежы і вечна мерзла, з-за чаго пастаянна туліліся каля каміна, з-за чаго ад попелу і куравы стала шэрага колеру, а пасля і зусім звар'яцела. Каб пазбегнуць бяды, панду прыйшлося забіць. Закапалі бедную жывёліну ў парку каля замка.
З таго часу здань закатаванай звар'яцелай панды блукае ў ночы па наваколлях Любчанскага замка і сваім гулкім рыкам палохае людзей.