Website powered by

Шэрая мышка

“Алесь падбег да печкі, абнёс свой маленькі выпалы зуб вакол галавы тры разы і кінуў на печ са словамі: “Табе мышка ліпавыя зубы, а мне касцяныя!”. Потым хлопчык вярнуўся ў пакой і заскочыў у ложак накрыўшыся коўдрай. Я сядзеў недалёка за сталом і ў святле свечак дапісваў свой дзённік.

— Дзядзька Ян! А што, мышка і сапраўды мой зуб забярэ?
— Вядома!
— А чаму мы кладзем зуб менавіта мышцы? Чаму не Хатніку ці Красналюдкам?
— У мышэй наймацнейшыя зубы. Таму менавіта іх і просім, каб яны гэтай моцай падзяліліся. Малочны зуб дзіцяці мае свае асабістыя магічныя ўласцівасці. Ад таго і ведзьмы за ім палююць, і іншыя нячысцікі. Лепей яго не пакідаць сабе, каб яны яго не забралі. Некаторыя гарэзныя пачваркі не супраць ім паласавацца. Мышкі ўдзячныя за такі падарунак. Некаторыя лічаць, што ў абліччы мышэй за зубам прыходзяць нашыя продкі.
— А куды мышкі выносяць зуб? Што з ім яны робяць?
— Думаю, свайму каралю Паднору нясуць. А той ужо сваім вядзьмарствам дзіцяці моцных зубоў даруе.
— А ты ніколі не спрабаваў прасачыць і даведацца?
— Не, перспектыва сустрэцца з Паднорам мяне не вельмі радуе. Ды і мышкі спецыяльна ж падаруначак пакідаюць, каб людзі іх не турбавалі.
— Падарунак? Хм... мне ніколі не пакідалі.
— Так? Ну, можа на гэты раз. Зачыняй вочы, Алесь...

Я скончыў свае запісы і пагасіў свечкі. Хлопчык ужо моцна спаў. Я ўстаў і падышоў да печы, дастаў манету і хацеў быў пакласці яе замест зуба, але выявіў, што зуба няма! А замест яго ляжала пяць залатых рублёў...Дзіўна…”

З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча