“Шаптуха і Ляк або Пярэпалах. Раней малы нават і неведаў, на колькі вясковыя шаптухі магутныя постаці і якой барацьбе аддаюць сваё жыцце.
У Стайках неяк старая нянька Тэафілія вадзіла Уршулю да шаптухі, тая загаворвала хлеб, каб прайшло заіканне. Я тады на гэта ўсё глядзеў не бачучы сэнсу. Тая шаптуха вельмі набажная была, кожную нядзелю да касцёла хадзіла.
Учора я быў у Расонах і мне пашчасціла пабачыць сакральны момант загавора чалавека ад пярэпалаха. З кавалачкам вужынай кароны, зараз я маю здольнасць бачыць тых, каго выганяе шэпт…”
З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча