Website powered by

Вужыны Кароль

“Вужыны Кароль – гаcпадар панства змей ды яшчарак, захавальнік таемных скарбаў ды ўладар чароўных кляйнотаў. Выглядае ён як велізарны вуж, скура чорная і бліскучая, як зорнае неба. А на галаве – прыродная карона.

Самы малы кавалачак гэтае кароны надзяляе ўласніка неверагоднымі здольнасцямі: разумець чужыя думкі ці размаўляць на мове звяроў і раслін, бачыць у цемры ці бегаць з нечалавечай хуткасцю. Кавалачак, што дастаўся мне, – загойвае раны.”

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча