“Расамахі – русалкі, што жывуць уздоўж рэк ля бабровых плацін. Ад іншых русалак яны адрозніваюцца тым, што завабліваюць людзей енкам малых дзяцей. А ў астатнім яны паводзяць сябе таксама. Але з гэтай Расамахай было нешта не тое. Яна паднялася на ногі і павярнулася да мяне. Жах! Твар яе быў як у вялізнай куны, і ўся яна была пакрыта поўсцю. На шыі ззялі чырвоныя пацеркі, а ў лапах з доўгімі кіпцюрамі плакала малое.”
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча