“Звычайна Лясун вандруе не адзін. Яго суправаджаюць зграі ваўкоў ды
драпежныя птушкі: крумкачы, пугачы, совы. Лесуна, што сустрэў я гэтым разам, таксама суправаджала скавытанне, вуханне ды крумканне. Гукі гэтыя часта палохаюць людзей, якія завіталі ў лес. Але ж не такіх дасведчаных паляўнічых на прыгоды.”
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча