Website powered by

Лепельскі Цмок

“…па шчаслівай выпадковасці, як толькі пра жывых цмокаў у Лепельскім возеры папаўзлі чуткі, я прыехаў сюды, першы за ўсіх астатніх.

Раней у гэтых мясцінах іх было шмат. Прычым яны не абмяжоўваліся Лепельскім возерам, а плавалі туды-сюды па ўсіх азёрах лепельскага краю. Проша, Вокана, Бярэшча, Тэкліц, Манец, Плаўна, Вольшыца – іх можна было ўбачыць то ў адным, то ў іншым возеры. Перамяшчаліся яны рачнымі шляхамі праз Эсэ, Сергуч, Бузянку і Бярэзінскі канал. Нехта з нячысціказнаўцаў расказваў мне, што аднойчы буйны азёрны цмок нават лепельскі шлюз прабіў. А колькі іх было ў суседніх Сенненскіх азёрах! Але пазней іх усіх вынішчылі па загадзе мясцовых святароў.”

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча