Website powered by

Нактыр

“Нактыр або Непрытомнік - на поўначы Беларусі гэта лакальныя назвы пачвары накшталт вупыра, нябожчыка, які па начах вылазіць з магілы ды ходзіць да сваіх жывых сваякоў, турбуе іх, шкодзіць хатняй жывёле, п’е іх кроў. Непрытомнік наведвае менавіта сваіх сваякоў.

Часцей у Накты’раў пасля смерці ператвараюцца чарадзеі або вядзьмаркі. Каб Непрытомнік не хадзіў пасля смерці, то пад час пахавання чараўніка, усё звычайна робяць наадварот: памерлага выносяць галавой на перад, на скрыжаванні дарог труну пераварочваюць кругам. Сэнс такіх дзеянняў заблыдаць пачвару, каб яна не знайшла дарогу дадому.

Ад начных наведванняў памерлай жонкі муж звычайна пазбаўляўся тым, што дыманстратыўна рыхтаваўся да новага шлюба: апранаў святочнае адзенне, пёк каравай і г.д.

Але ж самы надзейны сродак пазбавіцца ад Непрытомніка - раскапаць у дзень яго магілу, адсекчы галаву і, працяўшы яе асінавым колам, пакласці паміж ног, саму ж магілу пасля пасыпаць макам.”

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча