Website powered by

Малочныя Ведзьмы

«Ведзьма - маладая і незвычайна прыгожая дзяўчына ці страшная старая, якая валодае магічнымі ведамі і здольнасцямі, з дапамогай якіх шкодзіць людзям, замест таго каб дапамагаць. Гэтым яна адрозніваецца ад добрых уладальнікаў чароўных ведаў: шаптух, траўніц і знахарак.

Звычайна ўсі вядзьмаркі водзяць сяброўства з чарцямі і бесамі, схіляюцца перад Ягіняй, могуць пераўтварацца або пераўтвараць у ваўкалака, кашкалачэня і іншых, а таксама насылаць праклёны.

Ёсць і асобная разнавіднасць вядзьмарак - Малочныя Ведзьмы - гэта ведзьмы якія займаюцца крадзяжом малака ці яго псаваннем. Такія ведзьмы падсылаюць у хлеў розных гадаў, каб яны высмоктвалі ў кароў малако, або самі ў іх ператвараюцца, часцей жаб-рапух або змей.»

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча