Website powered by

Сярбай

“Сярбай — дух голаду. Істота вельмі рэдкая і сустракаецца пераважна на паўночным захадзе беларускіх земляў. Пра яго вядома вельмі няшмат. Менавіта таму я неадкладна рушыў у дарогу, атрымаўшы ліст ад майго гродзенскага знаёмага Трафіма Багушэвіча, які апошнія некалькі год жыў у невялікім мястэчку каля Браслава, дзе працаваў адвакатам і займаўся абаронай правоў сялян.

Ужо як месяц у яго сядзібнай прыбудове жыве жудасная істота, падобная па апісанні на Сярбая. Па словах Трафіма, яна бяспечная і ні на каго не нападае, проста цэлымі днямі сядзіць у прыбудове. Але ён адчувае, як знаходжанне духу згубна ўплывае на жыццё сядзібы і на яго справы ўвогуле. Апошнія некалькі месяцаў Трафім ледзьве зводзіць канцы з канцамі. Грошай пачало нехапаць нават на простую ежу.

Прыбыўшы на месца я пацвердзіў свае асцярогі. Худая чалавекападобная істота, замест вопраткі безліч зблытаных ірваных пустых мяшкоў і торбаў, а на твары маска з белай скуры з чырвонымі вуснамі і румянамі на шчоках...”

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча