Website powered by

Прахі

“Памятаю, паклікалі мяне на дапамогу ў мястэчка Ражанка, што недалёка ад Шчучына. Нас тады цэлых чатыры нячысціказнаўцы з наваколля з’ехалася: двое з Гродна, адзін з Ліды і яшчэ адзін з Ваўкавыска прыехаў. У лісце было пазначана, што мястэчка захапіла зграя чарцей. Гучала справа вельмі сур’ёзна, бо тут з адным звычайным Чортам, бывае, ледзь справішся, а там цэлы натоўп. Але вось жа нашае здзіўленне было, калі па прыездзе мы выявілі, што беспарадак нарабілі Прахі.

Прахі – гэта такая разнавіднасць дробных чарцей, нешта накшталт нячысцікаў-пачаткоўцаў ці малодшых чарцей. Яны не асабліва небяспечныя для чалавека, бо ўвесь час дрэнна выконваюць даручэнні старэйшых братоў.”

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча