Website powered by

Апівень

«Апівень - гэта такі чорт, дэман які схіляе людзей да п’янства. Вяскоўцы лічылі, што ён ніколі не прамінае ніводнага застолля ці вяселля. Ён прыстройваецца дзе-небудзь на канцы стала і сочыць за тым, хто і колькі выпівае алкаголю.

‌Не вельмі пітучых апівень падбухторвае, каб яны як мага больш выпілі. Калі яму гэта не ўдаецца - Апівень падлівае ў чарку нейкага жоўтага зелля, пасля чаго чалавек робіцца зусім п’яны.

Вельмі падабаецца Апіўню забаўляцца з п’яніцамі. Ён дражніць іх і скідвае пад стол, пры гэтым сам нячысцік нікому не бачны звычайна.»

З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча

#БеларускіяНячысцікі

Апівень. Перамалёўка з ШІ: Ghibli Style

Апівень. Перамалёўка з ШІ: Ghibli Style

Апівень. Перамалёўка з ШІ: рэалізм

Апівень. Перамалёўка з ШІ: рэалізм

Апівень. Арыгінальны малюнак аўтара

Апівень. Арыгінальны малюнак аўтара

Апівень. Арыгінальны малюнак аўтара

Апівень. Арыгінальны малюнак аўтара