“Нечакана я атрымаў запрашэнне ад Тэадора далучыцца да палявання на Цмока. Яго крыніцы паведамілі яму пра Пячорнага Цмока, які жыве ў возеры па дарозе з Глыбокага ў Полацк. Цмокабойца спакушаў мяне магчымасцю разжыцца якімі-небудзь дробнымі часткамі Цмока накшталт зубоў, кіпцюроў ці можа нават вачэй. Гэта будуць цікавыя матэрыялы для Феліцыя, каб правесці вопыты ў яго аптэчным кутку.
Я вырашыў адправіцца на сустрэчу, але, вядома ж, не з-за патэнцыйнай здабычы, а каб пераканацца, што Цмок напраўду дакучае мясцовым жыхарам. У адваротным выпадку мая мэта была б зрабіць так, каб пасля гэтай сустрэчы і Тэадор, і Цмок засталіся жывыя.
Мы сустрэліся ў Глыбокім і адправіліся на ўсход да возера Гінькава, дзе па інфармацыі Тэадора знаходзілася пячора Цмока.”
З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча