Website powered by

Наўка

“Я замёр і з жахам глядзеў на гэтую істоту, якая павольна рухалася на нас. За некалькі крокаў ад нас здань павярнула налева і пачала аддаляцца плывучы па вадзе.

Я сустрэў такое ўпершыню. А Хведар сказаў, што гэта Наўка. Наўкі ці Наўцы – гэта духі нябожчыкаў, часцей нядобрых людзей, чые душы былі прададзены ці скрадзены нячыстай сілай. Наўцы негатыўна настроеныя адносна жывых людзей. Жывуць яны ў падземным свеце са мноствам падземных хадоў ды лёхаў, якія ад свету жывых аддзяляюць рэкі, азёры ды балоты.

Так, здаецца, я чытаў пра іх, згадка была ў Радзівілаўскім летапісе “Аповесці мінулых гадоў”: у 1092 годзе вялікая колькасць Наўцаў напала на горад Полацк. Людзі не маглі іх бачыць на свае вочы, толькі чуць і бачыць сляды коней. Тыя, да каго дакраналіся Наўцы, паміралі страшнай смерцю ад хвароб і язваў.

Мы змаглі пабачыць Наўку дзякуючы нашым чароўным артэфактам. У Хведара ўшыта пад скуру Папараць кветка…”

З натакаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча