«У вёсках і палях ад Добруша да Кармоў можна сустрэць малых зласлівых нячысцікаў - Дзюндзікаў.
Дзюндзік не з’яўляецца смяротна небяспечнай істотай, але вельмі не любіць дзяцей і пры сустрэчы можа добра збіць малога сваёй даўбёжкай. Звычайна, нячысцік выглядае, як клубок бруднай збітай травы з доўгімі нагамі, падобнымі на бусліныя. І заўсёды ў руках жалезная даўбёжка - нешта накшталт малатка, часам нячысцік вырабляе яго сабе сам, часам любіць зкрасці прыладу ў чалавека.
Тыя што жывуць у жыце больш жоўтыя, тыя што сустракаюцца на агародах больш зялёныя…»
З нататкаў нячысціказнаўца Яна Клікста Лашкевіча