Мяжа адной дзяржавы змянялася іншай, сані імчаліся ўсё далей на ўсход, набліжаючы краіну непраходных балотаў. Здавалася, найцяжчае было ўжо позаду: Йольскі кот, Крампус са сваімі прыхвосцямі, інтрыгі Белснікеля і хітрай лісавіцы Грылы. Але гэта толькі здавалася… Найсуровыя выпрабаванні чакалі Санту наперадзе.
Алені спусціліся з неба на ўскрай лесу, непадалёк ад заснежанай аўстэрыі. Санта саскочыў з саней і перакінуў праз плячо свой велізарны чырвоны мяшок. У першую чаргу снежны чараўнік рушыў у бок сядзібы Нямцэвічаў. Лютая завея не сціхала, снежная посьць хавала ўсё вакол. Але ледзь Санта наблізіўся да сядзібнай сцяны, праз марозную імглу праступіла велізарная каціная галава. Вочы рознага колеру палалі адцкім агнём, поўсць была чарней поўначнай цемры, а памерамі ён у два разы перавышаў свайго йольскага сабрата. Да гэтага часу Санце ніколі не даводзілася сустракаць Варгіна…
Цяпер ён разумеў — старыя страхі былі толькі прадмовай да таго, што чакала яго ў гэтым краі. 🎅🎄