Грыфон / За мяжой
Запіс ад 15 траўня 1882 году. Усходнія схілы гор Странджа, на мяжы Асманскай імпэрыі і Балгарыі.
Дарога ў горы апынулася цяжэйшай, чым я чакаў. Не столькі з-за крутасьці сцежак, колькі з-за дзіўнага пачуцця, што за намі нехта сочыць. Паветра тут было прасякнутае пахам горных траў, смалы й чагосьці старажытнага, меднага. Ехаў я сюды з настойлівай просьбы Фэліцыя.
У яго старажытным манускрыпце, купленым у канстантынопальскага антыквара, згадвалася трава Султана — найрадзейшая папараць, чые споры, расцёртыя з імбірам, лімонным цэдрам і спецыямі, якія б маглі на тры дні дарыць чалавеку здольнасць бачыць сапраўдную сутнасць любога духу пасля ўдыху парашка, скрытую пад тварам. Для інфірмараў — інструмэнт бесцэнны.
Маім правадніком быў Мустафа, каржакаваты турак з тварам, пасечаным вятрамі і, як ён сам сцвярджаў, кіпцюрамі аблудных джынаў. Ён быў не проста паляўнічым ці следапытам. Мустафа называў сябе «загоншчыкам джынаў», і яго адзенне было таму пацвярджэннем. Сіні кафтан быў усеяны талісманамі: паўсюль — на адваротах, рукавах, нават на чалме - ззялі сінія шкляныя "вочы", назары, закліканыя адлюстроўваць благі погляд і злыя намеры духоў. Паміж імі паблісквалі медныя пласцінкі з аятамі з Карана, а ў пояса віселі мяшочкі з кменам і соллю — супраць усялякай нежыці. Ён рухаўся бясшумна, а яго чорныя вочы ўвесь час сканавалі цясніны і неба.
«Тут, вышэй лініі соснаў, пануе не Алах і не султан, — прашаптаў ён, калі мы зрабілі прывал ля скальнага выступу. — Тут пануе стары гаспадар гор. Ён не любіць, калі чапаюць яго кветкі».
Ледзь ён гэта вымавіў, як над намі пранёсся рэзкі, разразаючы вецер цень. Не птушыны — занадта цяжкі быў узмах, занадта гулкі свіст у паветры. Мы прыгнуліся. Мустафа схапіўся за кудмень на грудзях, яго вусны зашапталі малітву.
І тады я яго ўбачыў.
З-за зубчастага грэбня скалы паднялася істота, ад якой кроў застыла ў жылах, але розум прачнуўся з ліхаманкавай лютасцю даследчыка. Грыфон. Велічынай з быка. Задняя частка магутнага цела, пакрытая бронзавай луской, належала льву — я бачыў напружаныя мышцы лап і цяжкі, дрыготкі кончык хваста. Але пярэднія лапы былі арлінымі, з кіпцюрамі, якія іскрыліся на сонцы, як дамаскія кінжалы. Галава — ганарлівы арліны профіль з халодным, пранізлівым поглядам пунсовага вока і загнутай дзюбай, здольнай раскалоць камень. Як шмат разоў я бачыў яго на гербах нашых шляхецкіх родаў, і вось бачу яго жыўцом.
Ён не напаў. Ён сеў на скалу, як цар на трон, склаўшы крылы — кожнае пяро ў якіх адлівала колерам старой бронзы і охры. Яго погляд быў не сляпой лютасцю дурной пачвары, а халодным разважаючым розумам. Ён ахоўваў. Гэта была яго даліна, яго неба, яго схілы, дзе расла султан-трава.
«Ён вартаўнік скарбаў, — перавёў шэпт Мустафы. — У яго гняздзе — золата, але не наша. Ён вартуе горы. Кветка — таксама яго скарб».
Я павольна, каб не рабіць рэзкіх рухаў, пацягнуўся да сумкі. Не за зброяй - за блакнотам і алоўкам. Грыфон сачыў за кожным рухам, яго галава схілілася набок. Я пачаў накідваць контуры, дрыготкай рукой адзначаючы прапорцыі, форму кіпцюра, выгіб крыла. Інфірмарскія зелкі былі б бескарысныя супраць такога ўвасаблення старажытнай моцы. Тут патрэбны былі не замовы, а павага. І, магчыма, дар.
Дастаўшы з запасаў кавалак вяленай бараніны, я кінуў яго далей ад сябе, у бок ад сцежкі, якая вядзе да зараснікаў папараці. Грыфон з непрыхаванай пагардай кінуў погляд на мяса, але затым адным плыўным рухам спланаваў уніз, падхапіў дарунак дзюбай і, узняўшы воблака пылу, узняўся назад на скалу. Яго погляд ужо не быў гэтак варожым. Ён быў паблажлівым.
«Ён прыняў тваю даніну, — выдыхнуў Мустафа. — Але часу ў нас мала. Ён не дазволіць капаць».
Мы дзейнічалі хутка, пад яго пільным вокам. Султан-трава расла ля самага падножжа яго скалы. Я ўзяў толькі два невялікія парасткі з каранямі, старанна загарнуў іх у вільготны мох і паклаў у бляшаную скрынку. Увесь гэты час адчуваў на спіне цяжар позірку грыфона.
Калі мы сталі асьцярожна адступаць, грыфон выдаў гук — не крык, а нізкае, вібравальнае гарланае ўрчаньне, ад якога задрыжэлі камяні пад нагамі. Гэта ня быў гнеў. Гэта было папярэджаньне. Ідзі. І не вяртайся.
Мы ішлі да самага падножжа, не паварочваючыся. Толькі на ўскрайку я рызыкнуў зірнуць назад. На самай вяршыні, афарбаванай захадам сонца ў крывавыя тоны, стаяў той жа сілуэт — вартавы мяжы паміж светам людзей і светам старажытных, нямых гор. У маёй сумцы ляжала расліна, здольная адчыніць таямніцы духаў. А ў блакноце — малюнак істоты, якая была самай сутнасцю адной з такіх таямніц. І я разумеў, што некаторыя межы, нават ведаючы іх сакрэты, перасякаць не варта.
2026 АБ