“Ёсць такія істоты, якіх яшчэ падрабязна не апісаў ніводны нячысціказнаўца. Па-першае, пабачыць іх вельмі няпроста. Па-другое, і не вельмі хочацца, бо сустрэча з імі прадказвае хуткую смерць.
Адзін з такіх нячысцікаў – мышыны кароль, Паднор. Ён гаспадарыць не толькі над ляснымі мышамі, але і над палявымі, і над хатнімі. Ён ахоўвае грызуноў ад драпежнікаў ды голаду.“
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча