Website powered by

Аднарог

“Гэтую істоту я, на жаль, пакуль не сустракаў. Магчыма, і не сустрэну. Кажуць, апошні аднарог у Еўропе быў упаляваны менавіта на Беларусі.

Рог аднарога, як усім добра вядома, мог лекаваць раны ды хваробы, ратаваць ад атруты. Гэтымі яго ўласцівасцямі вельмі зацікавіўся князь Юры Слуцкі з Алелькавічаў. Княскія паляўнічыя не раз бачылі ў лясах пад Капылём аднарога, але ніяк не маглі яго ўпаляваць – аднарог надта дзікая, палахлівая ды спрытная істота.“

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча