Website powered by

Капялюшнік

“Нарэшце я здолеў наблізіцца. Я ўбачыў істоту, падобную да невысокага чалавека. Твар яе быў схаваны вялікім капелюшом. Значыць, Капялюшнік.

Капялюшнікі не варожыя да людзей. Яны могуць выпадкова напалохаць, чалавек можа заблукаць праз іх агеньчыкі – але яны не жадаюць людзям зла. Наадварот, людзі ім цікавыя. Але Капялюшнікі такія сарамлівыя, што бянтэжацца наблізіцца ды пачаць размову.“

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча