“Трэба быць асцярожным з дрэвамі. Не прыхіляцца. На гэтае правіла я аднойчы забыўся – і ледзь не стала на аднаго нячысціказнаўцу менш.
Я быў стомлены доўгай дарогай у спякоту, таму не адразу зразумеў, што адбываецца. Спачатку вырашыў, што зачапіўся за галіну, паспрабаваў вызваліцца. І тады ўжо ўцяміў, што мяне трымае сухая гузаватая рука, а з-пад кары старога клёна на мяне ўважліва нехта глядзяць. Я з цяжкасцю дацягнуўся да запалак у кішэні. Полымя спалохала пачвару, і яна паслабіла хватку. У мяне атрымалася вырвацца.
Так, праз сваю няўважлівасць я ледзь не стаў ахвярай лясной Праявы.”
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча