Website powered by

Улішыца

“Як сказалі пра дзіка, дык я адразу здагадаўся, што не процьма нячысцікаў апанавала вёску, а толькі адзін. Улішыца.
Улішыца падобная да жанчыны, але вочы ў яе чырвоныя, нос пляскаты, рот да вушэй, цела пакрыта поўсцю каровы і ёсць хвост. Акрамя таго, яна можа хутка пераўтварацца ў дзіка з шасцю нагамі, якога і апісвалі мужыкі. У некаторых мясцінах гэтую пачвару называюць яшчэ Вуйма. Улішыца небяспечная для людзей, яна заманьвае іх у сваё логава ў лесе ды катуе да смерці. Часам яна падымае на могілках нябожчыкаў, размаўляе з імі, плача ды вые.“

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча