Website powered by

Лісалак

1513 год. Маёнтак роду Ваньковічаў недалёка ад Вілейкі. Начныя залы сядзібы скрозь адчыненыя вокны асвятляе месяц. У адным з такіх залаў можна ледзь заўважыць дзве чалавечыя постаці, якія стаяць насупраць велізарнага габелена з гербам “Ліс”.

— Яго тут няма, гэта ўсё байкі. У гэтым маёнтку ўвогуле ніводнай душы!
— Старая не магла памыліцца, яна ніколі не памыляецца.
— Я не веру ў …. Стой! Ціха! Ты чуеш?
З самага цёмнага кута пакоя пачуліся дзіўныя гукі: рык, шыпенне і скрыгат жалеза. Загарэліся два чырвоныя агеньчыкі, нібы нечыя злавесныя вочы.
— Юзаф? Гэта ён! Да мяне дайшоў пах сабакі!

Чорныя постаці агалілі свае нажы. У тое ж імгненне з цёмнага кута ў іх бок пранёсся велізарны цень і толькі на імгненне ў промні месяца бліснулі іклы і жалезныя даспехі.

***
Двума днямі пазней. Старая хата на ўскрайку лесу каля возера Нарач.

— Дастань яго Юзаф, яна чакае, аддай ёй.

Пачварная гарбатая старая выхапіла з рук злодзея вялізнае акрывавленае сэрца.
— Сэрца звычайнага лісу і кашэчая печань гэта асноўныя кампаненты ўзвара. — старая падышла да кацялка і кінула сэрца ў кіпячае зелле. Яна зачарпнула з чана зелле і паднесла да свайго рота.
— Узвар нязначна амалоджвае ведзьму, але гэта з сэрцам звычайнага ліса…
Старая сербанула зелле.
— З сэрцам Лісалака дзеянне ўзвара ўзмацняецца ў сотню разоў, яно дапаможа мне вярнуцца ў Мядзел.

Юзаф выпусціў з рук сумку. Перад ім стаяла неапісальнай прыгажосці маладая дзяўчына.