Website powered by

Хапун

“Хведар папрасіў даслаць ліст мне ў Гродна, бо ведаў, як я цікаўлюся пачварамі, якія крадуць дзяцей, а сам без затрымкі выправіўся ў Раванічы.

Пакуль я даехаў да месца нашай сустрэчы, Хведар ужо высачыў пачвару і ведаў, дзе знаходзіцца логава Хапуна. Хапун – пачварны стары з крыламі кажана ды даўгой барадой. Цела ягонае аплецена каранямі, і гэтыя ж карані ўтвараюць у яго руках мех, у які ён хапае дзяцей. Ён выносіць іх на балота, дзе знаходзіцца ягонае логава, і там ягоныя закладнікі, аплеценыя каранямі, з часам таксама ператвараюцца ў Хапуноў. “

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча