“Трапіў я неяк у мястэчка Каравацічы. Мяне здзівіла, што мясцовыя страшэнна баяцца падыходзіць да старога калодзежа ў самым цэнтры вёскі. Усе, ад старых да малых, яго абміналі. Мо гэта Вадзянік навёў жаху на вяскоўцаў? Малая дзяўчынка Данута – адзіная, хто распавёў мне, чаму ўсе абыходзяць калодзеж. Кажа: “Там Баба Яга жыве!” І, маўляў, ужо нават некалькіх дзяцей зацягнула да сябе. Святар быў у вёсцы, святой вадой акрапіў калодзеж, пасля яго зачынілі і больш здарэнняў не было.“
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча