“Рабіць не было чаго, ноччу я палез у брод сам, перад гэтым наеўшыся чэрствага хлеба, які быў выпечаны са змеленай у Купальскую ноч мукі. Такі хлеб дае магічную абарону ад водных духаў. Ішоў я з намерам забіць нячысціка, але нечаканая знаходка мяне спыніла. Прама каля кола млына пад вадой быў невялікі вірок, зазірнуўшы скрозь яго я знайшоў траіх Вадзянятаў, якія разгублена ўтаропіліся ў мяне сваімі рыбінымі вачыма.”
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча