“Можна сказаць, што менавіта дзякуючы гэтым духам хвароб і ўзнікла Братэрства Інфірмараў, бо гэтыя духі вельмі распаўсюджаныя.
Ліхаманкі – нячысцікі, якія жывуць каля рэк і балот, час ад часу лётаюць разам з ветрам і могуць патрапіць у чалавека праз вуха, рот ці нос. Часам яны трапляюць і ў чалавечую ежу. Хто з’есць гэтую ежу, той абавязкова захварэе. Хворага пачынае ліхаманіць, паднімаецца тэмпература, узнікае дрыготка і пачуццё холаду, кашаль і насмарк.”
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча