Website powered by

Жалезны Чалавек / Залезны Чалавек

"Змея я так і не знайшоў. Нават якіхсьці слядоў ці чагосьці, што казала б пра прысутнасць ці існаванне такіх істот. Затое на адным з балот я ўбачыў галаву і плячо Жалезнага Чалавека, якія тырчалі з багны. Жалезны Чалавек – гэта вялізны балотны жыхар, хутчэй за ўсё нашчадак старажытных Волатаў, якія раней насялялі Беларусь. Гэтая істота ніколі не пакідае балота і жыве толькі на Палессі.

Дарэчы ў яго ўладаннях вы не знойдзеце ніводнага з балотнікаў ці іншых нячысцікаў. А калі які-небудзь Аржавенік і сутыкнецца з Жалезным Чалавекам, то той з яго зробіць каўбасу пальцам пханую, і ніяк па-іншаму. Гэтых істот лепш не турбаваць. Добра, што і я соваўся там вельмі ціха, а той мабыць бачыў салодкія сны ў сваім ложку, высланым журавінамі."

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча

Жалезны чалавек. Перамалёўка з ШІ: рэалізм

Жалезны чалавек. Перамалёўка з ШІ: рэалізм

Жалезны чалавек. Перамалёўка з ШІ: Ghibli

Жалезны чалавек. Перамалёўка з ШІ: Ghibli

Жалезны чалавек. Арыгінальны малюнак аўтара

Жалезны чалавек. Арыгінальны малюнак аўтара