“За час майго воднага зняволення ў гэтай маленькай вёсцы давялося мне ўбачыць, як знахарка і ад Каўтуна маладзёну пазбавіла.
Каўтун – злы дух, які часам прыходзіць праз Сурокі ці з лютым ветрам Падвеем, а можа і са звычайным кажаном у валасы патрапіць. Усё гэта канешне ж праклёны вядзьмарак ды чарадзеяў. Нячысцік блытае валасы ў вялікі ліпкі камяк ды пасяляецца ўсярэдзіне. Свайго носьбіта Каўтун не забівае і нават бароніць ад хваробаў ды іншага зла. Таму часам на Палессі людзі носяць гэтых Каўтуноў, нават падкормліваюць.“
З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча