Website powered by

Марскія Каралеўны / Фараонкі

"Шмат мясцовых легенд і казак ёсць вакол мора, нягледзячы на тое, што мора на Беларусі няма. Кажуць, што ў моры пануюць красуні, марскія каралеўны – Яваркі і Ядзеркі, побач з якімі жыве шмат казачных дзіўных жывёл накшталт вялізных крабаў ды коней з рыбіным хвастом.

I’mТых самых, пра якіх распавядаў у сваіх байках Караль Радзівіл і пра якіх мне так яскрава любіў расказваць за кубачкам кавы Юзэф Цэпрынскі.

Іншыя нячысціказнаўцы, асабліва нямецкія, глядзелі на іх, як на нешта вельмі звычайнае. А ў мяне было шмат эмоцый, бо я столькі чуў пра Ундзін, але пабачыў іх упершыню.

Паводле легенды, яны пайшлі ад войска егіпецкага фараона, якое гналася за Майсеем і было паглынутае морам, пасля чаго людзі і іх коні адгадавалі сабе рыбіны хвасты. Іншыя кажуць, што гэта проста духі мора – німфы, якія завабліваюць маракоў сваёй прыгажосцю на скалы і смерць."

З нататніку нячысціказнаўца Я.К. Лашкевіча

Фараонка. Перамалёўка з ШІ: Ghibli

Фараонка. Перамалёўка з ШІ: Ghibli

Фараонка. Перамалёўка з ШІ: рэалізм

Фараонка. Перамалёўка з ШІ: рэалізм

Фараонка. Арыгінальны малюнак аўтара

Фараонка. Арыгінальны малюнак аўтара